"Грушка"
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: практыкаваць у хадзьбе па крузе, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Iнвентар: медальёнчык «грушка».
Змест:
Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:
Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка,
Ды ў добры час.
Патанцуй, Марылька,
Паскачы для нас.
А ўжо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весяліць будзем.
I з нашай Марылькай
Скакаць будзем.
На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.
Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

"Бярозка"
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: практыкаваць у хадзьбе па крузе, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Iнвентар: хустачкі.
Змест:
З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.
Бярозка белая,
Макаўка зялёная,
Летам махнаценькая,
3імой сучкаваценькая,
Дзе яна стаіць,
Там i шуміць.
Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая,
Сярод поля стаіць,
Лicточкамі шуміць,
Грыміць, гудзіць,
Залатым вяночкам звініць, —
Бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак, яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — дзяўчынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.
Правілы гульні: хустачкі ў тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла лёгка ix узяць.

"Агароднік"
Узрост: сярэднi, старэйшы.
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Iнвентар: не патрабуецца.
Змест:
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
-Хто там?
-Агароднік!
-За чым прыйшоў?
-За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе нi падыдзе,
Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
