Сёння ў нашім дзіцячым садку для выхаванцаў сярэдніх груп №5,12 адбылася восеньская забава "Восеньскі кірмаш".
Выхаванцы разам з Восенню спявалі, танцавалі, музіцыравалі, гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца далучэнне выхаванцаў дашкольнага ўзросту да культурнай традыцыі беларускага народа.
Забава адбывалася на беларускай мове. Выхаванцы выконвалі творы беларускіх кампазітараў: песні А. Чыркуна "Будзем святкаваць", І. Лучанка "Прывітанне, восень", С. Шаргаевай "Дажынки". А таксама традыцыйныя творы: беларускі народны танец "Дробная полька", народная гульня "Явар".
Мерапрыемства прайшло весела і яскрава.




